Прышчапiцеся ад грыпу!

Общество

У надыходзячым эпідэмічным сезоне ў краіне з’яўляюцца два новыя варыянты грыпу, з якімі мы яшчэ не сутыкаліся.

Грып «жыве» па планеце амаль тысячу гадоў, прыстасоўваецца, цыркулюючы ў выглядзе мноства сваіх зменлівых варыянтаў. Часам ад грыпу паміраюць. Але бестурботныя адносіны людзей да гэтага захворвання складана перамагчы.

У краіне арганізавана шырокая кампанія імунізацыі. Прышчапіць ад грыпу, паводле загада Міністэрства аховы здароўя, трэба не менш за 40 працэнтаў насельніцтва Беларусі. Аднак людзі па-рознаму мяркуюць пра вакцынацыю: не прышчапляўся – і не хварэў, а калега кожны год робіць прышчэпку і заўсёды хваравіта яе пераносіць. Такія і іншыя меркаванні можна чуць даволі часта. Але некалькі гадоў назад, калі на фоне грыпу ў людзей пачала развівацца пнеўманія, часам з сумным зыходам, маятнік  грамадскай думкі калыхнуўся на карысць прафілактыкі.

На сёння каля 37 працэнтам насельніцтва раёна зроблены прышчэпкі ад грыпу. У раёне 3 тысячы работнікаў павінны быць прышчэплены за кошт сродкаў, выдзеленых на набыццё вакцын прадпрыемствамі і арганізацыямі, дзе яны працуюць. Прышчэплены па стане на 24 лістапада пакуль 1 тысяча 682 чалавекі.

Пакуль карціна правядзення вакцынацыі выглядае наступным чынам.

Не заключылі дагавор і не зрабілі прышчэпкі: Валожынскі РЭС Маладзечанскія электрычныя сеткі, РУП “Мінскаўтадар-цэнтр” ДЭУ-61 ЛДД-612, ЛДД-613, ААТ “Агра-Дубінское”, ААТ “Агра-Вішнеўскі”, ААТ “Багданаўскае”, ААТ “Лоск”, ААТ “Манькаўшчына”, ААТ “Суднікаўскі”, СВК “Пяршаі-2003”, КСУП “Падбярэззе”, КСУП “Сакаўшчына-агра”, КУП “Сівіца”, СГУ “Бабровічы”, ААТ “Адамова-агра”, ТАА “Тарасава” (ВУ “Ракаў”, ВУ “Пугачы”, ВУ “Доры”).

Склалі дагавор, але не аплацілі і не зрабілі прышчэпкі: СП “Івкан” ААТ, АДА “Лестопэнерга”, ПГУП “Шаг-плюс”, ДЛГУ “Валожынскі лясгас”, філіял “Аўтамабільны парк №14” ААТ “Мінаблаўтатранс”, ДУП “Валожынскае ПМС”, ТАА “ФКМ Стыль”, ПУП “Бібік А. К.”, філіял №1 ААТ Завод “Белпласт”, ПТУП “ЗК «Фестывальны»”.

Склалі дагавор на 40 працэнтаў работнікаў: раённае ВУГГ “Валожынрайгаз”, АДА “Лестопэнерга”, СП “Івкан” ААТ, раённы вузел электрасувязі УП “Мінскаблтэлекам”, раённы вузел паштовай сувязі УП “Мінскаблпошта”, ЗАТ “Фабрыка галаўных убораў «Людміла»”, ЦБУ №605 філіяла №500 ААТ “ААБ Беларусбанк”, РУП “Валожынскі жылкамунгас”, СТАА “ІрыёнВуд”, філіял №1 ААТ Завод “Белпласт”, РКЦ №14 у Валожыне філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”, райспажыўтаварыства.

Для правядзення вакцынацыі, заключэння дагавораў трэба звяртацца па тэлефоне: 55735.

Хочацца нагадаць, у першую чаргу, кіраўнікам гаспадарчых структур пра іх адказнасць за здароўе работнікаў, ад якога залежыць якасць працы, выкананне прагнозных паказчыкаў, сацыяльная стабільнасць.

Аляксандр ДУБОВІК,

галоўны ўрач Валожынскага РЦГІЭ

Яраслаў МЯНЦЮК,

галоўны ўрач Валожынскай ЦРБ 



Добавить комментарий