Польскiя калегi падзялiлiся вопытам

Общество

На мінулым тыдні ў сярэдняй школе № 1 г. Валожына прайшоў метадычны міжнародны семінар, арганізаваны Пасольствам Рэспублікі Польшча ў Мінску і раённым аддзяленнем арганізацыі “Польска Мацеж Школьна”.

Члены міжнароднага таварыства “Брыстоль”, якое займаецца папулярызацыяй польскай культуры і мовы, філолагі з Вроцлаўскага і Катавіцкага ўніверсітэтаў Уршуля Добэш і Караліна Гендрых правялі майстар-клас для настаўнікаў польскай мовы. Цікавым аказалася мерапрыемства і для выкладчыкаў англійскай мовы.

Падчас семінара былі разгледжаны шляхі эфектыўнага выкладання моўнага і культуралагічнага аспектаў, методыка і дыдактыка выкладання замежных моў у рознаўзроставых групах навучання.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий