У сераду ў нашай рэспубліцы адзначаецца Дзень інвалідаў

Общество

З гэтай нагоды рашэннем райвыканкама зацверджаны тэматычны план мерапрыемстваў.

Сацыяльная служба ў лістападзе праводзіла абследаванне матэрыяльна-бытавога становішча інвалідаў і сем’яў, дзе выхоўваюцца дзеці-інваліды. Гэта работа прадоўжыцца і ў бягучым месяцы. Культурна-масавыя мерапрыемствы пройдуць у Дамах сацыяльных паслуг раёна, а таксама ў дзённым аддзяленні знаходжання інвалідаў ТЦСАН.

3 снежня па тэлефоне: 58-1-97 з 10.00 да 11.00 пройдзе «прамая лінія» для інвалідаў і бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.

Запланавана правядзенне “круглых сталоў”. У кінатэатры “Юнацтва “ райцэнтра будзе арганізавана бясплатная дэманстрацыя фільмаў. А ў раённым Цэнтры культуры 3 снежня традыцыйна пройдзе святочны канцэрт “Сагрэем сэрца ласкай і любоўю!”



Добавить комментарий