Плады «залатой восенi»…

Спорт

У адкрытым першынстве па настольным тэнісе “Залатая восень”, што праходзіла на Уздзеншчыне сярод юнакоў і дзяўчат 1999-2004 года нараджэння і маладзейшых, каманда юных тэнісістаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы нашага раёна паказала цудоўны вынік.

У спаборніцтве сярод юнакоў 1-е месца ў сваёй узроставай групе заняў Васілій Трус, 2-е – Дзмітрый Пашкоўскі. Сярод дзяўчат – кожная ў сваёй узроставай групе – 1-е месца ў Веранікі Ляшкевіч, 2-е ў Анастасіі Рагель. Дзяцей і падлеткаў трэніравалі Дзмітрый Васільевіч Ажарэльеў і Дзмітрый Віктаравіч Пазднякоў.

Ларыса Садоўская,

інструктар-метадыст ДЮСШ



Добавить комментарий