Утаймаваць дэбашыра

Закон и порядок

У лістападзе ў раёне прайшло спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Быт”, накіраванае на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва.

Пад узмоцнены кантроль былі ўзяты схільныя да ўчынення правапарушэнняў асобы, асабліва тыя, хто быў заўважаны ў бытавых канфліктах. Для прафілактыкі ўзнікнення сямейных скандалаў з правапарушальнікамі правялі гутаркі ў працоўных калектывах, адбыліся сустрэчы з педагогамі і псіхолагамі, урачамі-нарколагамі, работнікамі жыллёва-камунальнай службы і членамі грамадскіх фарміраванняў праваахоўнай накіраванасці.

Падчас мерапрыемства вырашаліся пытанні аб пастаноўцы на наркалагічны ўлік, накіраванні ў ЛПП, пазбаўленні бацькоўскіх правоў, прызнанні грамадзян недзеяздольнымі ці абмежавана дзеяздольнымі. Былі наведаны дамы, дзе нярэдка ўзнікаюць канфлікты паміж блізкімі людзьмі. Інфармацыя пра антыграмадскія паводзіны некаторых асоб накіроўвалася па месцы іх работы ці вучобы для прыняцця мер уздзеяння.

Для тых, хто пацярпеў ад дамашняга насілля, адкрыта бясплатная тэлефонная лінія (8-801-100-8-801), якая працуе штодзённа з 08.00 да 20.00. У раённае аддзяленне ўнутраных спраў можна патэлефанаваць на нумары: 54-0-21. Званок можа быць ананімным.

 Сяргей ЛАТЫШАЎ,

намеснік начальніка РАУС



Добавить комментарий