Разам супраць самагону

Закон и порядок

На тэрыторыі раёна працягваецца рэгістрацыя смяротных выпадкаў, прычынай якіх стала атручванне сурагатным алкаголем. Людзі набываюць нізкаякаснае спіртное ў так званых “кропках”, з рук, у гандляроў, якім галоўнае – зарабіць цаной чужога жыцця.

Калі вас хвалюе гэта праблема, калі не можаце са спакойнай душой бачыць мацярынскія і дзіцячыя слёзы, калі вам псуюць настрой падпольныя гандляры алкаголем і іх кліенты, то просім паведамляць у міліцыю пра месцы, дзе вырабляюць і рэалізуюць самагон.

Гэта можна зрабіць ананімна і бясплатна. Дастаткова апусціць у паштовую скрыню паведамленне на лісце любога фармату. Марка і канверт не спатрэбяцца. Работнікі “Белпошты” паабяцалі перадаваць такую карэспандэнцыю ў міліцыю.

Кіраўніцтва РАУС зацікавіць любая інфармацыя: адрасы дамоў і кватэр, дзе прадаецца алкаголь, схемы лясных дарог з пад’ездам да месцаў, дзе знаходзяцца самагонныя апараты.

Спадзяёмся на эфектыўнасць такой формы супрацоўніцтва, бо яна забяспечвае даступнасць, лёгкасць і гарантуе ананімнасць. Паштовыя скрыні ёсць ва ўсіх, нават самых аддаленых вёсках.

Летась, у многім дзякуючы жыхарам раёна, супрацоўнікамі праваахоўных органаў прыцягнуты да адказназці больш за 110 асоб, якія займаліся незаконным абаротам алкагольнай прадукцыі.

 Сяргей ЛАТЫШАЎ,

намеснік начальніка РАУС



Добавить комментарий