Жыццё раёна

Общество

У СШ № 1 г. Валожына прайшоў традыцыйны дабрачынны восеньскі кірмаш, прымеркаваны да Дня інвалідаў. Кожны год у праграме гэтага мерапрыемства з’яўляецца нешта новае. Сёлета працавалі майстар-класы, прадаваліся разнастайныя прысмакі, сувеніры, карціны. Невялікі канцэрт з прыпеўкамі і інсцэніроўкамі ў народных традыцыях настроіў прысутных на аптымістычны лад.

Кіраўніцтва школы адзначае, што кожны год удзельнікаў становіцца ўсё больш. Высакародная справа знаходзіць водгук у сэрцах. Сёлета на кірмашы зароблена 11147800 рублёў, якія пойдуць на патрэбы дзяцей-інвалідаў. Па рашэнні апякунскага савета, бацькоўскага камітэта і школьнага парламента сродкі будуць пералічаны на рахункі ГА “Беларускі дзіцячы фонд”, цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў РТЦСАН. Вялікае выхаваўчае значэнне мае тое, што падарункі дзецям-інвалідам уручаюць самі вучні. У гэтым годзе плануецца далучыць да гэтага і малодшых школьнікаў. Гуманная справа аб’ядноўвае, выхоўвае дабрыню, неабыякавасць да чужога болю.



Добавить комментарий