Сёлета ў Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя “Права – на службу людзям”, накіраваная на ўдасканаленне прававой работы і фарміраванне высокай прававой культуры грамадзян.
Завяшчанне і дарэнне – гэта два розныя па сваіх наступствах натарыяльных дзеянні.
Завяшчанне – гэта распараджэнне грамадзяніна (завяшчальніка) адносна маёмасці на выпадак сваёй смерці. Пакуль завяшчальнік жывы, ён з’яўляецца ўласнікам маёмасці і можа распараджацца ім, як пажадае, нягледзячы на завяшчанне.
Завяшчанне складаецца грамадзянінам, які поўнасцю дзеяздольны, які разумее і можа ацаніць усе свае дзеянні. Завяшчанне носіць строга асабісты характар, яго нельга скласці і заверыць праз пасрэднікаў. Не дапускаюцца таксама састаўленні завяшчання ад імя некалькіх чалавек. Напрыклад, муж і жонка павінны скласці два асобныя завяшчанні, а не адно сумеснае.
Пры завярэнні завяшчання натарыус не правярае прыналежнасць маёмасці, якая завяраецца.
Завяшчанне павінна быць складзена ў пісьмовай форме і заверана натарыусам. “Дамашняе”, г. з. напісанае дома завяшчанне, ці вуснае завяшчанне з’яўляюцца несапраўднымі. Натарыус запісвае завяшчанне са слоў завяшчальніка ў прысутнасці сведкі.
Завяшчальнік мае права размеркаваць сваю маёмасць паміж усімі наследнікамі па законе ў роўных ці няроўных долях.
Калі пасля смерці завяшчальніка застаецца маёмасць, неагавораная ў завяшчанні, то яна перадаецца ў спадчыну па законе ў роўных долях, у тым ліку і наследнікам, якія ў завяшчанні не названы.
У завяшчання і ў дагавора дарэння ёсць свае асаблівасці. Калі вы жадаеце да дня сваёй смерці заставацца ўласнікам сваёй маёмасці, то вам неабходна скласці завяшчанне. Калі ж вы гатовы перастаць быць уласнікам сваёй маёмасці, то можна ў натарыуса заверыць дагавор дарэння.
Марына ЦЕЛЯЖЭВІЧ,
загадчыца натарыяльнай канторыВаложынскага раёна