Печ – небяспечная рэч

Закон и порядок

Штогод з пачаткам ацяпляльнага сезона павялічваецца колькасць пажараў у жылых дамах і кватэрах. Прычынамі трагедыі становяцца, звычайна, грубыя парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі пры карыстанні ацяпляльнымі сістэмамі і банальная людская бяспечнасць.

З пачатку года з-за парушэння правілаў мантажу і эксплуатацыі пячнога ацяплення ў раёне адбылося 12 пажараў, у агні загінулі 3 чалавекі. 27 верасня на кароткі нумар “101” паступіла паведамленне пра загаранне ў дачным доме садаводчага таварыства “Уша” паблізу Туркаўшчыны. Прыбыўшы на месца здарэння, работнікі МНС убачылі, што адкрытае полымя практычна цалкам ахапіла цагляную хату. Агонь знішчыў дах і ўсё ўнутранае ўбранне з маёмасцю.

Неабходна пастаянна правяраць спраўнасць, калі трэба – адрамантаваць печы і дымаходы, ачысціць іх ад сажы, замазаць трэшчыны. Ачышчаць коміны рэкамендуецца на працягу ўсяго ацяпляльнага сезона з перыядычнасцю раз у два месяцы. Няспраўныя печы і іншыя ацяпляльныя прыборы да эксплуатацыі не дапускаюцца. Яны павінны мець супрацьпажарныя водступы ад гаручых канструкцый, а таксама перадтопачны ліст без прагарын і іншых пашкоджанняў памерам не менш як 0,5х0,7 метра (на драўлянай ці іншай падлозе з гаручых матэрыялаў).

Катэгарычна забараняецца пакідаць без нагляду распаленыя печы, а таксама даручаць нагляд за імі малым дзецям, размяшчаць на перадтопачным лісце паліва і іншыя гаручыя матэрыялы. Ніколі не выкарыстоўвайце для распалу печы бензін, газу, дызельнае паліва і ім падобныя вадкасці. Нельга паліць вуглём, коксам і газам печы, якія не прызначаны пад гэтыя віды паліва. Забараняецца таксама паліць печкі ў час правядзення ў памяшканнях сходаў, іншых масавых мерапрыемстваў. І ніколі не выкарыстоўвайце ў якасці дымаходаў вентыляцыйныя і газавыя каналы.



Добавить комментарий