Крок ад камфорту да бяды…

Закон и порядок

Нашы дамы і кватэры запоўнены разнастайнай бытавой тэхнікай. А яна нярэдка становіцца прычынай надзвычайнага здарэння. З-за парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і абсталявання ў раёне адбыліся 14 пажараў, 1 чалавек загінуў.

Як сведчыць статыстыка, колькасць пажараў, звязаных з парушэннямі правіл пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў, павялічваецца менавіта з надыходам ацяпляльнага сезона. На што звярнуць увагу?

Перш-наперш, трэба памятаць: уключанае ў сетку электрычнае награвальнае абсталяванне трэба ставіць на незгаральныя падстаўкі і размяшчаць як мага далей ад штораў і іншых лёгказагаральных прадметаў. Калі выкарыстоўваеце абагравальнікі, не забывайце пра нагрузку на электрасетку, якую яны ствараюць. Выкарыстоўвайце электранагравальныя прыборы толькі завадскога вырабу. Не пакідайце ўключаныя электрапрыборы без нагляду нават у “спячым рэжыме”. Уключаны ў сетку энерганосьбіт награецца, што можа прывесці да замыкання і ўзгарання. Па падобным “сцэнарыі” 1 кастрычніка агонь знішчыў дах і поўнасцю выпаліў знутры хату ў Вішневе.

З электраправодкай таксама трэба абыходзіцца акуратна: нельга падвешваць правады на цвіках, завязваць іх вузламі, заклейваць шпалерамі і паперай ці вешаць на іх вопратку. Няспраўныя выключальнікі і разеткі таксама ўтойваюць у сабе патэнцыйную пажарную небяспеку.

Алег СКАДОРВА,

начальнік РАНС



Добавить комментарий