Маладзёжны кур’ер

Молодежный курьер

На ўчастку вытворчасці сухой малочнай прадукцыі Валожынскага філіяла ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” праца спорыцца. У суткі тут выпускаецца прыкладна 20 тон сухой малочнай сыроваткі, каля 12 тон сухога абястлушчанага малака.

Каб наладзіць бесперабойную вытворчасць такой шырокай таварнай палітры, ад кожнага задзейнічанага работніка патрабуецца максімум энергіі, самааддачы і спрактыкаванасці. Нягледзячы на маладосць і адносна невялікі працоўны стаж працягласцю ў тры з паловай гады, рады такіх прафесіяналаў ужо паспеў папоўніць апаратчык вытворчасці сухіх малочных прадуктаў, ураджэнец Брэстчыны Аляксандр ДУБІК.

Тэкст і фота

Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий