СВОЕАСАБЛІВЫ КАЛАРЫТ ІВЯНЦА

Культура

    На старонках газеты мы неаднаразова вандравалі па Івянцу, дзякуючы фотаздымкам, якія адлюстроўваюць фрагменты гістарычнай забудовы паселішча і вобразы ягоных жыхароў.

   Адметныя будынкі і іх дэкор, створаныя нашымі продкамі, надавалі своеасаблівы каларыт заходне – беларускаму мястэчку, утваралі яго арыгінальнае аблічча.

   Многія пабудовы зніклі падчас пажараў і, асабліва, пры рэканструкцыях, якія праводзіліся без уліку мэтазгоднасці захавання спадчыны, а пры праектаванні ігнараваліся прынцыпы гарманічнага спалучэння новага з элементамі спрадвечнага дойлідства.

   Сучасны Івянец выклікае захапленне ў шматлікі’х турыстаў сваімі велічнымі храмамі, непаўторнымі ландшафтамі, добраўпарадкавасцю, духоўнай культурай і талентам мясцовых людзей.

   Аднак, настальгія па страчанаму вяртае ў мінулае. Каб дапоўніць візуальныя ўяўленні пра Івянец, прапаную ўласныя замалёўкі з натуры, зробленыя ў пачатку 70-х гадоў мінулага стагоддзя.

Дом і майстэрня асадніка Калікса Дамброўскага. Тут размяшчалася мануфактура па вырабу кафлі і посуду. Хлебапякарня, жылыя памяшканні, склады. У савецкі час – аптэка, Дом піянераў, крама, пральня. Знесены на пачатку ХХІ стагоддзя.

 

Івянец. Плошча да рэканструкцыі 1977г.

Івянец. Вуліца Віленская (зараз Пушкіна).

 Алег Раманоўскі



Добавить комментарий