Нашы дзеці

Молодежный курьер

У Валожынскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі напярэдадні навагодніх зімовых святаў дзеці традыцыйна ствараюць навагодні антураж сваімі рукамі. Арыгінальныя ўпрыгажэнні валодаюць дзіўнай энергетыкай. Эксклюзіўныя цацкі і сувеніры, што запомнілі цеплыню дзіцячых рук, выпраменьваюць радасць і міжволі ўзнімаюць настрой.

Напрыклад, у гуртку дэкаратыўна-прыкладнага мастацтва юныя выхаванцы могуць упрыгожыць ёлку цацкамі-арыгамі ці крэатыўнымі фігуркамі з саломкі. У ход ідзе любы прыродны і штучны матэрыял. У гуртку займаецца каля 70 школьнікаў. Дзеці пад кіраўніцтвам таленавітага педагога Таццяны Аляксееўны Курыла штогод атрымліваюць ганаровыя дыпломы за перамогу ў рэспубліканскіх мастацкіх конкурсах.

Чацвёртакласніца-гімназістка Яна Міхневіч і пяцікласніца Насця Зянько з СШ № 1 рыхтуюць у падарунак бацькам карціны з навагоднімі матывамі, вышытыя бісерам.

Пасля урокаў з захапленнем наведвае гэты гурток і другакласнік Дзіма Загарэнка з СШ № 1. Хлопчык таксама палюбіў працаваць з бліскучымі пацеркамі: старанна пляце з іх цацкі на навагоднюю ёлку, якую традыцыйна з радасцю і фантазіяй упрыгожвае дома разам з бацькамі.

Тэкст і фота Алены ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий