Рыхтуемся да навагодніх святаў

Закон и порядок

Уладальнікам аб’ектаў грамадскага харчавання неабходна выконваць Правілы продажу тавараў, абслугоўваць наведвальнікаў згодна з Палажэннем аб парадку распрацоўкі і захоўвання асартыментнага пераліку тавараў.

Важна забяспечваць асартымент прадукцыі, праводзіць кантроль якасці і бяспекі ў адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў.

Усе загадзя забраніраваныя банкеты неабходна ўносіць у кнігу ўліку папярэдніх заявак, выконваць санітарныя нормы і правілы, гігіенічныя нарматывы.

Звяртаем увагу рэстаратараў на парадак прыёму наяўных грашовых сродкаў ад наведвальнікаў. Разліковая сярэднядзённая выручка параўноўваецца са сярэднядзённай выручкай (прыбыткам), вызначанай зыходзячы са звестак, паказаных у падатковай дэкларацыі па падатку на прыбытак, падатковай дэкларацыі па падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, падатковай дэкларацыі па адзіным падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, прадстаўленых за справаздачны перыяд, папярэдні пачатку хронаметражу.

У выпадку перавышэння сумы разліковай сярэднядзённай выручкі (прыбытку) над сумай сярэднядзённай выручкі (прыбытку), паказанай у падатковай дэкларацыі, на 30 працэнтаў і больш праводзіцца карэкціроўка падатковай базы адпаведна па падатку на прыбытак, падатку пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, адзінаму падатку з індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых фізічных асоб, падаходнаму падатку з фізічных асоб і пералік падаткаў, збораў.

Суб’екты, якія дапусцілі падобныя парушэнні, у канцы мінулага года былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Пры гэтым сума накладзеных штрафаў часта перавышала памер атрыманай суб’ектамі выгады. Да прыкладу, пры праверцы рэстарана «А» выяўлены факты неадлюстравання выручкі ад рэалізацыі алкагольных напояў пры правядзенні банкетаў. Пры праверцы кафэ «Б» устаноўлены факт правядзення  банкетаў без рэгістрацыі іх у кнізе ўліку папярэдніх заявак і без адлюстравання выручкі ад іх правядзення ў бухгалтарскім уліку. Лагічным вынікам дадзенага парушэння з’явілася няўплата падаткаў. Не выпадкова прадпрыемства і яго службовыя асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, даналічаныя падаткі паступілі ў бюджэт.

Аддзел кантролю спажывецкага

рынка і сферы паслуг Камітэта

дзяржкантролю Мінскай вобласці



Добавить комментарий