Жыццё раёна

Общество

З аншлагам прайшоў у Валожыне канцэрт Заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Аляксандра Саладухі. У ім прынялі ўдзел яго сыны, двайняты Аляксандр і Антон, якія прадстаўляюць групу «Элемент». Першае аддзяленне праграмы ўключыла ў сябе новыя песні з юбілейнага альбома «Вернае сэрца», у другім – прагучалі хіты, якія выклікалі буру эмоцый ва ўдзячных гледачоў. Пасля выступлення можна было набыць фота артыста, яго дыскі. Жадаючыя маглі атрымаць аўтограф і сфатаграфавацца на памяць з любімым артыстам.

Фота Анжэлы РАДЫНА



Добавить комментарий