На рынку акцый

Общество

Згодна з Указам Прэзідэнта абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты надзелены пераважным правам на набыццё акцый асобных акцыянерных таварыстваў.

У пералік уваходзяць:

  1. акцыянерныя таварыствы, якія створаны ў выніку пераўтварэння дзяржаўных, дзяржаўных унітарных, арэндных і калектыўных (народных) прадпрыемстваў, калгасаў (сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў), якія перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю;
  2. унесеныя ў адпаведныя пералікі, зацверджаныя выканкамамі, акцыянерныя таварыствы, акцыі якіх набываліся на льготных умовах.

З пералікам акцыянерных таварыстваў, на набыццё акцый якіх выканкамы маюць пераважнае права, можна пазнаёміцца на сайце Дзяржаўнага камітэта па маёмасці (www.gki.gov.by/inf_for_investors/perechen_ao).

Пры намеры прадаць акцыі, адносна якіх выканкамы маюць перавагу ў набыцці, неабходна заказным пісьмом направіць паведамленне ў выканкам з указаннем цаны іх продажу або памясціць заяўку аб продажы акцый у Беларускай каціровачнай аўтаматызаванай сістэме адкрытага акцыянернага таварыства “Беларуска валютна-фондавая біржа”.

Рашэнне набыць акцыі ці адмовіцца выканкамы паведамляюць акцыянеру на працягу 10 каляндарных дзён.

Калі на працягу 90 каляндарных дзён рашэнне выканкама не прынята, то акцыі могуць прадавацца любой трэцяй асобе па цане, не ніжэй за заяўленую.

Пасля выканання гэтай працэдуры акцыянер мае права заключыць дагавор аб продажы акцый на біржы, або рэгістраваць дагавор куплі-продажу ў прафесіянальнага ўдзельніка рынку каштоўных папер.

Без выканання ўказанай працэдуры акцыі могуць адчужацца ў выпадках:

дарэння блізкім сваякам;

пераходу права ўласнасці на акцыі ў сувязі са смерцю ўдзельніка адпаведнай юрыдычнай асобы;

абмену акцый гаспадарчых таварыстваў пры рэарганізацыі;

выкупу акцыянерным таварыствам акцый гэтага таварыства па патрабаванні яго акцыянераў;

звароту спагнання на акцыі па рашэнні суда.

Галоўнае ўпраўленне Міністэрства фінансаў

Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці



Добавить комментарий