Набывайце ёлкi на кiрмашах

Общество

На ўсёй тэрыторыі раёна вядзецца кантроль ляснога браканьерства. У выхадныя дні за парадкам сочаць мабільныя групы ў складзе службовых асоб лясной аховы, супрацоўнікаў Дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і міліцыі.

На ўездах у горад хутка пачнуць працаваць экалагічныя пасты. Там з удзелам службы ДАІ будуць правярацца ў вадзіцеляў дакументы, якія пацвярджаюць законнасць набыцця навагодніх дрэў – чэкі і накладныя.

У адпаведнасці з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях за незаконнае знішчэнне ці пашкоджанне дрэў і кустоў у лясах 1-й групы (а іх у нашым раёне амаль 75 працэнтаў) на фізічную асобу накладаецца штраф у памеры ад 5 да 40 базавых велічынь, а на юрыдычную – ад 20 да 200 базавых велічынь. Акрамя таго, за кожнае ссечанае навагодняе дрэўца вінаваты абавязаны пакрыць нанесены прыродзе ўрон у памеры ад 1,1 да 1,2 базавай велічыні.

Набывайце навагоднія ёлкі ў спецыялізаваных месцах продажу і захоўвайце чэкі і накладныя да канца перавозкі лясной прыгажуні.

Сяргей МІКЕНЯ,

намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Валожынскага лясгаса



Добавить комментарий