Прысягнулі на вернасць Радзіме

Общество

“Служу Рэспубліцы Беларусь!”. Гэтыя словы гучалі ў мінулую суботу на пляцы воінскай часці 30695 г. Валожына. 126  юнакоў далі клятву на вернасць Радзіме і сталі паўнапраўнымі ваеннаслужачымі тэрміновай службы.  У гэты ж дзень да воінскай прысягі па ўсёй краіне прыведзена маладое папаўненне – 12 тысяч чалавек.

Ад вышэйшага ваеннага кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста вітаў навабранцаў Валожынскай часці намеснік Міністра абароны – начальнік тылу Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр Кірэеў. Віталь Іванавіч адзначыў, што асабовы склад 153-й асобнай Кёнігсбергскай ордэна Чырвонай Зоркі радыётэхнічнай брыгады асобага прызначэння заўсёды з гонарам выконвае свой абавязак па забеспячэнні ваеннай бяспекі  і надзейнай абароны краіны. Маладому пакаленню ваеннаслужачых неабходна апраўдаць высокі давер і зрабіць усё магчымае, каб стаць дастойнымі высокага звання абаронцы нашай Беларусі.

Старшыня райвыканкама У. А. Наумовіч таксама павіншаваў навабранцаў і іх блізкіх. Уладзімір Антонавіч выказаў шчырую ўдзячнасць маладым салдатам і іх сем’ям за правільнае разуменне задач, якія ставіць Радзіма перад кожным вайскоўцам, падзякаваў бацькам за выхаванне маладога пакалення, якое не баіцца цяжкасцей, імкнецца заняць дастойнае месца  ў жыцці.

Ветэран воінскай часці Аляксандр Мікалаевіч Шкрэба пажадаў моладзі верыць у свае сілы і, абапіраючыся на сяброўскае плячо, сумленна і самааддана выконваць свой грамадзянскі абавязак.

Па традыцыі за самым галоўным воінскім рытуалам назіралі не толькі  ваеннаслужачыя, але і іх родныя, сябры. Бацькі, дзядулі і бабулі, сёстры і браты, любімыя дзяўчаты пасля доўгага месяца расставання нарэшце змаглі абняць і павіншаваць  сваіх дарагіх абаронцаў.

З бацькоўскім наказам звярнулася да юнакоў Жанна Міхайлаўна Борыс. Маці навабранца пажадала свайму сыну і яго сябрам моцнага здароўя, мужнасці, вытрымкі і ад імя бацькоў паабяцала падтрымку і дапамогу.

Божае благаславенне атрымалі вайскоўцы ад Валерыя Яроміча – настаяцеля храма вялікамучаніка Георгія Пабеданосца

Пасля ўрачыстага рытуалу цяпер ужо паўнапраўныя салдаты атрымалі першае звальненне. Яны змаглі правесці час са сваімі блізкімі. У панядзелак для іх пачаліся сапраўдныя армейскія будні.

Валянціна Краўневіч,

фота аўтара



Добавить комментарий