Дабрыня прыносiць людзям радасць

Официально

Валанцёрскі атрад “Прымула” Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, створаны на базе Дорскага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа, на працягу сямі гадоў дабрачынна дапамагае бліжнім.

На рахунку валанцёраў не адно мерапрыемства па прафілактыцы ВІЧ і СНІДу, наркаманіі, грыпу, рэалізацыя міні-праектаў і ініцыятыў.

Не так даўно члены “Прымулы” ўдзельнічалі ў III абласным Форуме валанцёраў Мінскай абласной арганізацыі БТЧК, куды ад раёна дэлегавалі адзінаццацікласніцу Настассю Юнцэвіч і кіраўніка валанцёрскага атрада “Прымула”, педагога-арганізатара Т. В. Кулік-Панарад.

Форум праводзіўся ў рамках праекта “Мясцовыя валанцёрскія ініцыятывы грамадскага насельніцтва ў дробных гарадах і асобных раёнах Беларусі” пры падтрымцы Дацкага Чырвонага Крыжа і фінансаванні Еўрапейскага Саюза. Доўжыўся ён на працягу трох дзён на базе аздараўленчага комплексу БАТЭ Барысаўскага раёна. У форуме ўдзельнічалі каля 70 актыўных валанцёраў вобласці розных узроставых груп з улікам арганізатараў.

Праграма мерапрыемства была спланавана па хвілінах: з 9.00 да 22.00  удзельнікі атрымлівалі карысную інфармацыю, наведвалі практычныя заняткі і абменьваліся вопытам. Для іх праводзіліся майстар-класы па аказанні першай дапамогі, псіхалагічнай падтрымкі, па гульнявой дзейнасці, арганізоўваліся “дыялогі пакаленняў” па абмену вопытам валанцёраў розных узроставых груп.

На сустрэчы з Генеральным сакратаром БТЧК В. В. Калбанавым валанцёры расказвалі, чаму вырашылі стаць дабравольцамі, як бачаць сваю работу на раённым узроўні, у якіх паслугах Чырвонага Крыжа мае патрэбу раён.

Вынікам форуму сталі выбары новых членаў у Мінскі абласны валанцёрскі савет, узнагароджванне валанцёраў і пераможцаў лепшых валанцёрскіх ініцыятыў, уручэнне сертыфікатаў удзельнікам форуму.

Пасля форуму наш валанцёрскі атрад працягнуў сваю дзейнасць па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Члены “Прымулы” прынялі ўдзел у сумесным мерапрыемстве з Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэем па прафілактыцы ВІЧ і СНІДу, прэзентуючы сваю агітбрыгаду па здароваму ладу жыцця. Наперадзе шмат планаў і ідэй. Запрашаем усіх да супрацоўніцтва!

Таццяна КУЛІК-ПАНАРАД,

кіраўнік валанцёрскай групы “Прымула” БТЧК Дорскага навучальна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа



Добавить комментарий