Не азмрочце свята!

Закон и порядок

Навагоднія святы немагчыма ўявіць без ёлкі, цацак і гірляндаў, агеньчыкі якіх прымушаюць шарыкі зіхацець-іскрыцца сотнямі дробненькіх вясёлкавых промняў, напаўняючы і дамы, і рабочыя кабінеты ўтульнасцю і прадчуваннем чагосьці дзівоснага…

Каб нішто не сапсавала свята, неабходна задумацца пра пажарную бяспеку.

Звярніце ўвагу на тое, каб ёлачныя гірлянды былі выключна заводскага вырабу. Перавагу аддавайце тым упрыгажэнням, якія працуюць на зніжаным напружанні (12, 24 В). Калі ўсё ж ваша гірлянда сілкуецца 220 вольтамі, то неабходна размясціць яе так, каб чалавек не мог да яе выпадкова даткнуцца.

Прадухіліць няшчасныя выпадкі дапаможа і кваліфікаванае вымярэнне супраціўлення ізаляцыі. Пры неабходнасці не шкодзіла б прадугледзець і ўстаноўку прыбораў засцерагальнага адключэння ў адпаведнасці з нагрузкамі на электрасетку.

У арганізацыях, дзе Новы год адзначаецца масава, трэба паклапаціцца пра назначэнне асоб, адказных за правядзенне святочных мерапрыемстваў. Падчас урачыстасці ўстанавіце дзяжурства электратэхнічнага персаналу. Трымайцеся гэтых простых правілаў, і небяспека абыдзе вас.

Мікалай КОСІК,

начальнік Валожынскай РІ “Энерганагляд”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *