Паважаныя жыхары Валожыншчыны каталіцкага веравызнання!

Официально

Сардэчна віншуем усіх вернікаў каталіцкай канфесіі са святам Божага Нараджэння – адным з найвялікшых хрысціянскіх святаў!

Больш за два тысячагоддзі гэта велічнае свята з’яўляецца крыніцай веры, чысціні і шчырасці, сімвалам вялікай надзеі. Божае Нараджэнне вучыць кожнага быць міласэрным і гуманным, нагадвае пра тое, як важна берагчы мір і спакой дарагіх нам людзей, шанаваць простыя радасці жыцця.

Разам са святочнымі віншаваннямі мы шчыра дзякуем усім працаўнікам  Валожыншчыны за самаадданую працу, за імкненне зрабіць нашу малую радзіму прыгожай, добраўпарадкаванай і багатай.

Дарагія сябры, жадаем вам шчасця, здароўя, поспехаў і цяпла. Няхай у вашых дамах пануюць мір і спакой, гармонія і радасць, а любоў родных і блізкіх сагравае вас кожную хвіліну.

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий