У рамках навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” ў Чэхаўшчынскай дапаможнай школе-інтэрнаце праходзяць розныя святочныя мерапрыемствы

Общество

Выхаванцы міжволі адчуваюць энергетыку сапраўднай сямейнай атмасферы, калі цябе шчыра любяць, калі пра цябе клапоцяцца.

Нядаўна за адным сталом сабралі ўсіх імяніннікаў другой вучэбнай чвэрці. У пачастунках не было недахопу. Прыгожыя тарты, цукеркі, розныя віды пячэння дабрачынна прадаставіла гэтай дзіцячай установе райспажыўтаварыства.

“Салодкі стол” дапаўняўся шчырымі віншаваннямі ў адрас імяніннікаў, бадзёрымі песнямі. Галоўнымі завадатарамі гэтага мерапрыемства сталі Данута Іосіфаўна Арцюшэўская і Алена Фёдараўна Рубацкая.



Добавить комментарий