Жыццё раёна

Общество

Падчас апошняй сесіі раённага Савета дэпутатаў зацверджаны праект рашэння аб умовах прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Валожынскага раёна». За некалькі апошніх дзясяткаў гадоў такога звання быў удастоены толькі адзін чалавек – колішні загадчык фінансавага аддзела райвыканкама Іосіф Зігмундавіч Савіч. Сёння добрая традыцыя адраджаецца. Спіс ганаровых грамадзян могуць папоўніць імёны толькі самых лепшых і дастойных. Усе ж умовы і дадатковыя  прэферэнцыі ўладальнікам ганаровага тытула стануць вядомы, калі рашэнне пройдзе канчатковую юрыдычную экспертызу.



Добавить комментарий