Святочнае пераднавагодняе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак

Общество

Святочнае пераднавагодняе шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак адбудзецца 30 снежня ў 13.00.Пачнецца мерапрыемства ля галоўнай раённай ёлкі на плошчы Свабоды Валожына. Як расказалі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, сёлета крыху зменены фармат правядзення. У прыватнасці, пасля традыцыйнага карагода з малышамі казачныя персанажы разыдуцца па вуліцах Партызанскай і Савецкай райцэнтра: яны зойдуць у банкі, магазіны, іншыя сацыяльныя аб’екты і павіншуюць там людзей. Пасля гэтага вясёлы натоўп зноў вернецца да галоўнай ёлкі, дзе і прадоўжыцца святкаванне, падмацаванае музыкай, жартамі і спевамі.



Добавить комментарий