Лiса парушыла спакой

Закон и порядок

На вёску Куцяняты Гародзькаўскага сельсавета накладзены каранцін тэрмінам на два месяцы ў сувязі з захворваннем на шаленства лісы, якая завітала ў ваколіцу.

У вёсцы ідуць мерапрыемствы па ліквідацыі небяспечнай інфекцыі. Адказным арганізацыям даручана правесці падворны абход і клінічны агляд жывёл, якія належаць жыхарам вёскі, устанавіць ветэрынарнае назіранне за гадаванцамі. Правесці дэзынфекцыю месцаў, дзе знаходзіліся хворыя ці падазроныя на захворванне жывёлы, вакцынацыю хатніх і сельскагаспадарчых гадаванцаў.

Грамадзян, якія праігнаравалі вакцынацыю сваіх жывёл (катоў, сабак) супраць шаленства, будуць прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасці.

На перыяд каранціну забаронены вываз сабак і катоў за межы нядобранадзейнага пункта. Гародзькаўскаму сельсавету даручана правесці адлоў і адстрэл бадзяжных сабак і катоў у ваколіцах. Раённае аддзяленне Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў будзе займацца адловам і адстрэлам дзікіх жывёл (лісіц, янотападобных сабак, ваўкоў) на тэрыторыі мясцовага паляўнічага ўгоддзя.

Наш кар.

 



Добавить комментарий