Апошнія гадзіны адлічвае адыходзячы год. Яшчэ адну старонку пераліствае гісторыя. Кожны яе радок – гэта часцінка нашага жыцця, гэта добрыя справы на карысць роднай Беларусі. Жыхары раёна дастойна жылі і працавалі ў 2014-м годзе. Мы ганарымся сваімі дасягненнямі ў сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Валожыншчыны і шчыра дзякуем усім, хто ўнёс свой уклад у агульную справу. Сёння мы падводзім вынікі, успамінаем найбольш важныя падзеі мінулага года, плануем сваё жыццё ў годзе новым.
Дарагія сябры! Кожны з нас хацеў бы зазірнуць у будучае, каб даведацца, якім будзе наступны год. Хочацца верыць, што для нас ён стане светлым, мірным, багатым на добрыя справы. Ад усяго сэрца жадаем, каб у вашых дамах панавалі мір і згода, спагада і любоў, а ў любое надвор’е вас сагравала святло сэрцаў і сонечныя ўсмешкі блізкіх! Зычым, каб Новы год прынёс вам радасць і натхненне, задавальненне ад працы на ўласную і грамадскую карысць, а нашай любай Беларусі — дабрабыт і росквіт!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў