Шаноўныя валожынцы!

Официально

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Нараджэннем Хрыстовым і Новым годам! Гэта асаблівыя святы, якія аб’ядноўваюць усіх, даюць нам адчуванне адной дружнай сям’і, напаўняюць сэнсам жыццё і з’яўляюцца невычэрпнай крыніцай гуманізму і міласэрнасці. Гэта – час новых жаданняў, ідэй, дасягненняў, новых заслуг…

У гэтыя светлыя, дзівосныя дні жадаем вам шчасця і дабрабыту, радасці і міру, здароўя і працвітання, натхнення ў працы, сямейнага цяпла і ўтульнасці. Няхай гэты год стане для вас часам добрых перамен. Аптымізму вам, і няхай усе жаданні, загаданыя пад бой курантаў і ў святле агнёў навагодняй ёлкі, абавязкова збудуцца. А для гэтага патрэбна верыць у свае сілы, ніколі не траціць надзеі і імкнуцца да сваёй мэты. З Новым, 2015 годам!

Святлана САРОКА, член Савета Рэспублікі

Станіслаў КУЛЕШ, дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь



Добавить комментарий