Неслi радасць…

Официально

Традыцыйнае шэсце Дзядоў Марозаў і Снягурак, якое адбылося напярэдадні Новага года ля галоўнай ёлкі раёна на плошчы Свабоды райцэнтра.

Распачалі свята пераапранутыя ў казачных персанажаў работнікі раённага Цэнтра культуры і іх непасрэдны кіраўнік – начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вікенцій Адамовіч (ён жа і галоўны Дзядуля Мароз па-сумяшчальніцтву). Вясёлыя вітанні-пажаданні прыцягвалі ўвагу прахожых, якія з задавальненнем далучаліся да святкавання. А неўзабаве радаснымі апладысментамі дзятва і дарослыя сустракалі ўрачысты картэж Дзядоў Марозаў і Снягурак, якія прыйшлі павіншаваць удзельнікаў мерапрыемства, а самым маленькім – уручыць падарункі. Сёлета ў шэсці ўдзельнічалі прадстаўнікі 15 прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Лёгка ўявіць, як па-святочнаму застракацела чырвона-блакітнымі фарбамі пляцоўка каля галоўнай ёлкі!.. Навагоднія персанажы парадавалі прысутных песнямі і карагодамі. Цікавым і энергічным, насычаным пазітывам стала выступленне «Буранаўскіх бабуляў» – пераапранутых у пераможцаў аднаго з конкурсаў «Еўрабачання» работніц раённага камбіната бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Пасля казачныя персанажы рушылі па вуліцах Партызанскай і Савецкай райцэнтра. Па дарозе яны віншавалі сустрэчных, заходзілі ў магазіны, банкі. Затым яны вярнуліся на плошчу Свабоды, дзе галоўны Дзядуля Мароз падахвоціў кожную казачную пару падарункамі са свайго мяшка. Варта адзначыць, што для гэтай добрай справы знайшліся свае спонсары. Імі сталі райспажыўтаварыства, філіял КУП «Мінаблпаліва» і РУ «Валожынрайгаз».

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *