Клiча зiмовы лес

Общество

Памыляецца той, хто мяркуе, што атрымаць дары лесу ў халодны перыяд года немагчыма. Акурат з кастрычніка і аж да сакавіка доўжыцца перыяд збору яловых і сасновых шышак.

 На сушылку ў Пяршайскае лясніцтва ўжо паступіла на перапрацоўку 13,5 тоны гэтай сыравіны з Пастаўскага і Лепельскага раёнаў.

Для Валожынскіх работнікаў лясной гаспадаркі даведзены план па збору шышак у памеры 14 тон. Большую частку лясгасаўцы плануюць сабраць уласнымі сіламі. Ужо дамовіліся арэндаваць у РУП “Валожынскі жылкамунгас” аўтамабіль з пад’ёмным кошыкам для работ на высокіх дрэвах.

Некаторыя жыхары раёна таксама выказалі гатоўнасць заняцца нарыхтоўкай шышак.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий