На будучай аўтастрадзе…

Общество

Самы ж адказны на сёння аб’ект для лясгасаўцаў – 2-я кальцавая дарога вакол Мінска.

Тут задзейнічаны шматлікія будаўніча-рамонтныя арганізацыі. Пляцоўку ж для правядзення работ рыхтавалі работнікі ДЛГУ “Валожынскі лясгас”.

Сіламі нашых лясгасаўцаў высечана больш як 45 гектараў лясных масіваў пад будучую аўтастраду і прыдарожны сэрвіс. Падчас работ нарыхтавана 12,7 тысячы кубічных метраў драўніны. На ўчастак былі накіраваны два “Харвестары” і чатыры “Фарвардары”. Працавалі яшчэ і восем трактароў “Беларус” на падборачных работах. І тэхніка, і людзі з нашага раёна (у асноўным былі задзейнічаны супрацоўнікі Ракаўскага, Івянецкага і Каменьскага лясніцтваў) з планамі справіліся.

Да 1 сакавіка 2015 года лясгасаўцам неабходна ўсе высечаныя пляцоўкі цалкам прыбраць ад смецця. Чакае і новая задача – правесці вырубку на ўчастку, дзе запланавана адкрыццё кар’ера для пастаўкі на будоўлю дарогі пяску і гравію.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий