Навiнка ў альбом фiлатэлiста

Общество

Напрыканцы 2014 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў зварот счэп з чатырох марак па тэме “Налібоцкая пушча”. Мастак Аляксандр Міцялін і дызайнер Ганна Малаш абралі для іх памер 28х40 сантыметраў.

Маркі былі надрукаваны на РУП “Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А. Т. Непагодзіна” наміналам “А” (для перасылкі простага пісьма), наміналам “N” (тарыф на перасылку міжнароднай простай паштовай картачкі непрыярытэтнай), наміналам “М” (тарыф на перасылку міжнароднай простай паштовай картачкі прыярытэтнай), наміналам “Н” (перасылка міжнароднай простай карэспандэнцыі да 20 г уключна).

Тыраж счэпа невялікі – 60 тысяч экзэмпляраў. Так што філатэлістам неабходна паспяшацца, каб папоўніць навінкай свае альбомы.

Наш кар.



Добавить комментарий