Адказнасцi i дысцыплiны стане больш

Общество

У працоўных калектывах раёна абмяркоўваецца Дэкрэт № 5 Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”.

Віктар Станіслававіч ГІДЛЕЎСКІ,

старшыня райкама прафсаюза работнікаў

аграпрамысловага комплексу:

– Дэкрэт № 5, які ўступіў у сілу 1 студзеня 2015 года, безумоўна, дапаможа павысіць эфектыўнасць працы ў арганізацыях дзяржаўнай і прыватнай формаў уласнасці. Правільны крок – новыя меры па ўдасканаленні падбору і расстаноўкі кіруючых кадраў. Лічу, што свой плён прынясе і прынцыповая ацэнка работы кіруючых кадраў. Бо цяпер пры атэстацыі кіраўнікоў арганізацый, пры падаўжэнні з імі кантрактаў на новы тэрмін будзе абавязкова ўлічвацца стан вытворча-тэхналагічнай, выканальніцкай і працоўнай дысцыпліны ў падначаленым калектыве, утрыманне вытворчых будынкаў, абсталявання і інш.

Ала Васільеўна ЛУКАШАНЕЦ,

медсястра райпаліклінікі:

– Добрым стымулам працаваць з яшчэ большай аддачай з’яўляюцца дадатковыя выплаты стымулюючага характару. Памер іх устаноўлены без абмежавання. А фінансавыя крыніцы на гэтыя выплаты фарміруюцца за кошт прыбытку і сродкаў, што застаюцца ў распараджэнні арганізацый пасля выплаты абавязковых плацяжоў у бюджэт. А значыць, заробкі ў людзей будуць расці, прымнажацца будзе і сямейны дабрабыт.

Тарэса Яўгенаўна ЛІПНІЦКАЯ,

старшыня Івянецкага гарпасвыканкама:

– Спадзяюся, што многія нядобрасумленныя работнікі цяпер задумаюцца. Бо таму, хто парушае вытворчую, тэхналагічную дысцыпліну, прыйдзецца, як кажуць, узяцца за розум: правініўся – чакай ад кіраўніка меры дысцыплінарнага спагнання. Згодна з Дэкрэтам № 5,  кіраўніку дадзена права цалкам ці часткова пазбавіць парушальніка  дадатковых выплат стымулюючага характару. Дарэчы, тэрмін  дысцыплінарнага спагнання прымушае ўсур’ёз задумацца тых, хто не прывык працаваць сумленна: дадатковых грашовых выплат можна не мець у сваім кашальку аж да 12 месяцаў. Так што Дэкрэт № 5 лепш не парушаць!

Да друку падрыхтавала Ірына Пашкевіч



Добавить комментарий