15 студзеня спаўняецца 75 гадоў з дня ўтварэння Валожынскага раёна

Общество

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

Шчыра і сардэчна  віншуем вас з нагоды  75-годдзя Валожынскага раёна.

З даўніх часоў багата падзеямі гісторыя нашай малой радзімы. Аб гэтым сведчаць традыцыі і паданні, помнікі гісторыі і культуры. На нашай зямлі жывуць гасцінныя, працавітыя і таленавітыя людзі. З Валожыншчынай звязаны імёны знакамітых дзяржаўных дзеячаў і пісьменнікаў, мастакоў і паэтаў, якія складаюць гонар і славу Беларусі! Сярод жыхароў раёна ёсць працаўнікі, якія заслужылі званне Героя Сацыялістычнай Працы, вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды, шанаванне і павагу землякоў. 15 студзеня 1940 года падпісаны Указ Вярхоўнага Савета БССР, згодна з якім быў утвораны Валожынскі раён. За ўсе дзесяцігоддзі, якія мінулі з той пары, наша зямля перажыла і цяжкія  гады ваеннага ліхалецця, і даволі працяглы перыяд аднаўлення і стабілізацыі народнай гаспадаркі, і інтэнсіўны ўздым эканамічнага і культурнага развіцця. Сення наш раён – гэта сучасны рэгіён Рэспублікі Беларусь, а жыхары яго – цудоўны і шчырыя людзі, здольныя вырашаць любыя задачы, пастаўленыя дзяржавай.

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, кіраўнікі раёна мінулых гадоў! Нізкі паклон вам за вашы поспехі, за ўменне асабістым прыкладам натхніць моладзь на добрыя справы! Сучаснае пакаленне валожынцаў зберагае традыцыі тых, хто ўпісаў у гісторыю раёна свае працоўныя і творчыя дасягненні. Жадаем усім тым, хто сёння шчыруе на карысць роднай Валожыншчыны, моцнага здароўя, поспехаў у дасягненні сваіх мэт! Міру, радасці і дабрабыту вам, дарагія валожынцы!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий