У 1940 годзе Валожынскі павет быў пераўтвораны ў Валожынскі раён Баранавіцкай вобласці

Общество

У 1940 годзе Валожынскі павет быў пераўтвораны ў Валожынскі раён Баранавіцкай вобласці. У яе склад увайшоў таксама Івянецкі раён, утвораны з Івянецкай гміны.

Бясцэннай гістарычнай спадчынайвалодае наш раённы музей. Напрацягу дзесяцігоддзяў фарміравалася яго багатая экспазіцыя, дзе амаль кожны экспанат мае сваю ўнікальную біяграфію. Музейныя скарбы – гэта подых гісторыі:  не толькі сівой даўніны, а і імклівага часу, сведкі якога яшчэ жывуць сярод нас і могуць шмат чаго цікавага прыгадаць, распавесці сваім нашчадкам.

Шматлікія фонды гэтай установы расказваюць пра наш раён, яго руплівых, працавітых людзей. Турысты з іншых гарадоў рэспублікі і нават замежных краін нярэдка  наведваюцца ў музей, каб бліжэй пазнаёміцца з гэтым унікальным краем Міншчыны. Навуковы супрацоўнік музея Хрысціна СУХАДОЛЕЦ і дырэктар гэтай установы Наталля ЛОЎЧАЯ падрыхтавалі для наведвальнікаў тэматычную экскурсію, прысвечаную слаўнаму юбілею з дня ўтварэння раёна.

Ірына ПАШКЕВІЧ,

фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий