15 студзеня споўнілася 75 гадоў аднаму з буйнейшых прадпрыемстваў раёна – райспажыўтаварыству

Общество

Уладзімір Аляксандравіч Вайцяхоўскі, Зінаіда Аляксееўна Гарачая – начальнік аптовага продажу, Валерый Уладзіміравіч Бітэль – выконваючы абавязкі старшыні праўлення райспажыўтаварыства, Маргарыта Уладзіміраўна Бібік – прадавец магазіна “Мэбля”.

З. А. Гарачая і М. У. Бібік пачалі працу ў гандлі ў далёкія 1970 гады і ўсё сваё жыццё прысвяцілі гэтаму прадпрыемству. Па выніках мінулага года яны прызнаны лепшымі работнікамі і на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным юбілею, узнагароджаны Граматамі за самаадданую працу.

У. А. Вайцяхоўскі з’яўляўся старшынёй праўлення з 1969 па 1985 год. Менавіта ў гэтыя гады найбольш інтэнсіўна развівалася спажывецкая кааперацыя раёна, значна пашырылася сетка прадпрыемстваў рознічнага гандлю і харчавання (працавала 130 магазінаў), былі пабудаваны 2 хлебазаводы, каўбасны цэх, быў уведзены ў эксплуатацыю 100-тонны халадзільнік, сховішча для агародніны і гандлёва-размеркавальныя склады, набыты аўтатранспарт і ўтворана аўтабаза.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара



Добавить комментарий