Жыццё раёна

Общество

Як з карысцю правесці вольны час дзецям – няпростае пытанне і для бацькоў, і для педагогаў. Чым мелі магчымасць заняцца навучэнцы ўстаноў адукацыі раёна падчас зімовых канікулаў, мы даведаліся непасрэдна ў кіраўніцтва адпаведнай службы.

Наталля Анатольеўна ЧАРНЫШОВА, начальнік аддзелаадукацыі, спорту і турызму

райвыканкама:

– У перыяд зімніх канікулаў ва ўстановах адукацыі раёна працавалі 11 аздараўленчых лагераў з дзённым прабываннем, дзе прайшлі аздараўленне 245 дзяцей.

Праведзены 38 экскурсій у г. Мінск, Маладзечна, Нясвіж, Гальшаны, у якіх прынялі ўдзел 1046 вучняў з 13 устаноў адукацыі. Дзеці наведвалі навагоднія прадстаўленні ў Палацы Рэспублікі, Белдзяржцырку, Лядовы палац, спартыўна-забаўляльны цэнтр, Нацыянальны рускі драматычны тэатр, выставы, Нацыянальную бібліятэку і інш. Былі таксама экскурсіі ў Валожын і па раёне, прафарыентацыйныя экскурсіі на прадпрыемствы раёна.

Навучэнцы наведалі Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў. Там яны змаглі пазнаёміцца з забеспячэннем правядзення ЦТ, а таксама прайшлі рэпетыцыйнае тэсціраванне.

Вучні з г. п. Івянец прынялі ўдзел у свяце ў Свята-Духавым Кафедральным Саборы. Дзеці з ДУА “Сярэдняя школа № 2 г. Валожына” прадставілі святочную навагоднюю праграму “Прыгоды ля навагодняй ёлкі” ў ТЦСАН.

Ва ўсіх установах адукацыі за перыяд канікулаў праведзена больш за 60 конкурсных забаўляльных, спартыўных мерапрыемстваў, у якіх удзельнічалі 1883 вучні.



Добавить комментарий