СПОРТ

Спорт

    “…Вынікам вырашэння пастаўленых задач стане фарміраванне фізічна здаровай нацыі, павышэнне якасці турыстычных паслуг”.

(З Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады).

    У 2010 годзе на фізічную культуру і спорт з бюджэту раёна было выдзелена 549,5 мільёна рублёў. У 2009 годзе гэта сума складала 676,5 мільёна рублёў, у 2008-ым – 347 мільёнаў.

    Сёлета аказана платных паслуг на 77 мільёнаў 204 тысячы рублёў, і гэта лічба да канца года вырасце.

    КУП «Валожын-спорт» зарэгістравана ў 2005 годзе. Праз некалькі месяцаў тут атрымалі ліцэнзію на заняткі тураператарскай і турагенцкай дзейнасцю, а ў 2007 годзе прадпрыемства пацвердзіла якасць прапануемых паслуг сертыфікатам адпаведнасці СТБ 1352-2005. Ладзяцца экскурсіі для школьнікаў раёна, вялікі поспех мае пракат канькоў, паездкі ў Маладзечна ў басейн.

    У 2005-2006 гадах пабудаваны 2 комплексныя спартыўныя пляцоўкі са штучным пакрыццём для рухавых гульняў – у аграгарадках Доры і Пяршаі.

   

У 2007 годзе ў Валожыне адкрыўся фізкультурна-аздараўленчы цэнтр «Надзея», у якім сёння займаюцца (з улікам філіялаў ФАЦ у Ракаве і Івянцы) 227 чалавек. Бясплатныя заняткі арганізаваны для навучэнцаў сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя, а таксама дзяцей з малазабяспечаных сем’яў і тых, хто стаіць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх. У раёне працуюць 105 разнастайных спартыўных секцый, якія наведваюць 1565 чалавек.

    З 2008 года пачалі працаваць культурны фонд «Краіна замкаў» і ДУ «Мінская абласная спартыўна-аздараўленчая база «Галактыка» каля Ракава. Гэта актывізавала работу ў сферы турыстычнай дзейнасці, павялічыла аб’ём платных паслуг. У чэрвені 2010-га ў раёне адкрыўся загарадны клуб «Фестывальны».

    Папулярным стаў сельскі турызм. У раёне зарэгістраваны 24 аграсядзібы, гаспадары 7 з іх атрымалі крэдытную падтрымку ААТ «Белаграпрамбанк» агульнай сумай 308 мільёнаў 750 тысяч рублёў. Атрыманы тры міні-гранты для стварэння экалагічных музеяў – «Свет пчол», «Музей музычных інструментаў» і «Вароты ў Налібоцкую пушчу».

    Працягваюцца работы па рамонту спартыўна-аздараўленчага комплексу «Брылькі».  Для пастаяльцаў тут праводзяцца турыстычныя, спартыўна-масавыя мерапрыемствы, за 11 месяцаў 2010 года САК “Брылькі” аказаў платныя паслугі на 52,9 мільёна рублёў.



Добавить комментарий