Жыццё раёна

Общество

На Ражджаство Хрыстова выхаванцы Нядзельнай школы пры Свята-Канстанціна-Аленінскай царкве ў Валожыне традыцыйна падрыхтавалі невялікі спектакль, праслаўляючы Нараджэнне Хрыстова.На прадстаўленне ў будынак Нядзельнай школы былі запрошаны бацькі і прыхаджане, якія прыйшлі на святочную службу.

Пасля спектакля настаяцель Свята-Канстанціна-Аленінскай царквы протаіерэй Дзмітрый Агіевіч уручыў выхаванцам салодкія падарункі, цацкі, канцылярскія прылады і інш.

Дзяцей чакаў “салодкі стол”, падрыхтаваны педагогам Ганнай Іванаўнай Косік і бацькамі. У гульнявой форме была праведзена віктарына, прысвечаная асновам праваслаўнай веры.

Назаўтра адбыўся візіт у аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў РТЦСАН.

У хіт-парадзе “Сто песень для Беларусі”, які арганізаваны і праходзіў пры падтрымцы тэлеканала “Беларусь 3”, у рэйтынгу самых папулярных аказаліся адразу тры народныя песні з Валожыншчыны. Гледачы прагаласавалі за творы, адшуканыя фалькларыстамі ў г. п. Івянец – “Із-пад камушыка”, у Сівіцы – “Цячэ рэчанька”, у Дубіне – “Ад панядзелка да панядзелка”. Па колькасці песень наш раён аказаўся ў лідарах сярод іншых рэгіёнаў рэспублікі.

Навучэнцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы прынялі ўдзел у спартакіядзе ДЮСШ Мінскай вобласці па настольным тэнісе.Выступленне каманды нашага раёна было ўдачным. Па выніках спаборніцтваў каманда дзяўчынак (Настасся Патоцкая і Яна Раманчык) заняла 2-е месца, трэнер каманды – Аляксей Уладзіміравіч Лях. Каманда хлопчыкаў (Максім Забара і Іван Макар) заняла 4-е месца, спыніўшыся ў кроку ад п’едэстала. Іх падрыхтаваў да спаборніцтваў Дзмітрый Васільевіч Ажарэльеў.

Прайшла падпісная кампанія на 1 квартал 2015 года.Тыраж газеты “Працоўная слава” застаўся на ўзроўні мінулага года. Большасць прыхільнікаў выдання – жыхары сельскіх населеных пунктаў. Вялікая работа па падпісцы газеты была праведзена паштальёнамі пяці сельскіх участкаў гарадскога аддзялення пашовай сувязі. Антаніна Іванаўна Станкевіч, Людміла Іванаўна Жалнерчык, Вольга Міхайлаўна Мохіна, Алена Генрыкаўна Карповіч, Галіна Уладзіміраўна Карандашова паказалі добрыя вынікі, за што ім вялікае дзякуй.



Добавить комментарий