ЭЛІКСІР ЗДАРОЎЯ Ў САДКУ

Общество

    У дзіцячым садку № 6 “Вясёлы вулей” горада Валожына сярод звычайных ясельных, малодшых і старэйшых груп ёсць яшчэ так званая “санаторная”, якая праце тут з 2005 года.

Звычайна ў садку дзеці ядуць тры разы на дзень, у санаторнай групе харчаванне пяціразовае. Дашкольнікі атрымліваюць сокі, вітаміны, фрукты. І галоўнае, ходзяць на працэдуры ў фізіякабінет. Там пра іх клапоціцца медсястра Наталля Уладзіміраўна Чэрнік. Малыя праходзяць курсы фітаінгаляцый – калі ў спецыяльныя апараты наліваюцца настоі з завараных фіялкі, лістоў маліны альбо пладоў шыпшыны, і дзеці праз маскі ўдыхаюць гаючую пару. Лечаць дашкольнікам вушы-горла-нос з дапамогай лямпы УФА, робяць таксама аздараўленчыя масажы.

    У санаторнай групе робіцца шмат для таго, каб павысіць імунітэт дзяцей. Малыя ходзяць босымі па “салявой дарожцы”, што ўяўляе сабой мешкавіну, змочаную ў салявым растворы, пасля якой кладзецца тканіна, змочаная ў чыстай вадзе, а затым – сухая тканіна. Выхавальніца Таццяна Генадзьеўна Шавялёва пільна сочыць за здароўем дзяцей у зімовую пару. Кожную раніцу выстаўляе на сподачках здробнены часнок, пах ад якога разносіцца па пакоі: такая часночная інгаляцыя – добры сродак супраць распаўсюджвання вірусаў. Па жаданню бацькоў дзеці вакцынуюцца ад грыпу.

    Зараз санаторную групу наведвае 21 дашкольнік.

Алена ПАШКЕВІЧ.



Добавить комментарий