Падарожжа ў пушчу

Общество

Выхаванцы старшай групы дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Расінка” разам з бацькамі пабывалі ў Налібоцкай пушчы.

Экскурсія, арганізаваная па ініцыятыве апякунскага савета і пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму, запомнілася. Плануецца, што і іншыя дашкольныя ўстановы раёна таксама пазнаёмяцца з прыродай заказніка.

Пакуль дзеці дабіраліся да вальеры з зубрамі, вядучы інжынер па паляўнічай гаспадарцы рэспубліканскага ландшафтнага заказніка “Налібоцкі” В. У. Шакун расказваў маленькім гасцям пра зімовы лад жыцця звяроў. Васіль Уладзіміравіч пахваліў дзяцей за выхаванасць: яны вялі сябе ціха, быццам баяліся парушыць велічны спакой лесу, паслухмяна рухаліся ў зададзеным напрамку.

На памяць аб паездцы кожны “турыст” атрымаў ад “гіда” падарунак – магніцікі і каляндарыкі з выявамі жыхароў беларускіх лясоў.

Зубры, маўклівыя зімовыя сосны, жарты і добры настрой – тое, чым запомніцца дзецям, іх мамам і татам экскурсія ў Налібоцкую пушчу.

Наш кар.

Фота Валянціны ЗАЛЕСКАЙ,

галоўнага спецыяліста аддзела

адукацыі, спорту і турызму



Добавить комментарий