Вынiкi падведзены

Официально

Летась работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі 370 грамадска-масавых мерапрыемстваў, 99 прафілактычных акцый ва ўстановах адукацыі і месцах масавага знаходжання людзей.

З мэтай недапушчэння дзіцячых гульняў з агнём былі праведзены 35 акцый з дашкольнікамі, малодшымі школьнікамі і падлеткамі. З бюджэту райвыканкама былі выдзелены сродкі на размяшчэнне 2 білбордаў і 3 банераў з супрацьпажарнай рэкламай. Інфармацыяй пра папярэджанне пажараў аформлены 2 аўтобусы.

Выпушчана 8 тысяч экзэмпляраў нагляднай агітацыі, за кошт спонсараў набыта мультымедыйная ўстаноўка.

Мэтанакіраваная работа па папярэджанню гібелі людзей у агні прывяла да зніжэння колькасці пажараў са смяротным вынікам. Так, у 2009 годзе зафіксаваны 14 выпадкаў гібелі людзей у агні, у 2014 – 5.

На працягу 2014 года вялася работа па паляпшэнню ўмоў службы работнікаў. На чатырох пажарных аварыйна-выратавальных пастах (Доры, Сакаўшчына, Пугачы, Івянец) завершана ўстаноўка санітарных вузлоў. Для выратавальнікаў з Валожына адрамантаваны кабінеты, цэнтр аператыўнага праўлення, пакоі адпачынку.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *