Прадухiлiць бяду

Закон и порядок

У першы тыдзень новага года на тэрыторыі вобласці праходзіла прафілактычная акцыя, накіраваная на папярэджанне пажараў. Наш раён распачаў эстафету супрацьпажарнай агітацыі.

Удзел у акцыі прымалі работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Мінскага абласнога ўпраўлення, Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Было арганізавана шэсць рэйдавых груп, якія наведалі домаўладанні ў вёсках Вайганы, Дзясятнікі, Яхімоўшчына. З асаблівай увагай супрацоўнікі МНС правяралі стан пячнога ацяплення і электрычнай праводкі.

У тых дамах, дзе пражываюць непаўналетнія дзеці, вялікі акцэнт удзяляўся правілам выкарыстання піратэхнікі. Прыводзіліся прыклады, калі святочныя салюты і феерверкі станавіліся прычынай няшчасных здарэнняў. Ужо ў першыя гадзіны 2015 года калецтвы ад піратэхнічных прыстасаванняў атрымалі некалькі жыхароў вобласці.

Сярод дарослага насельніцтва праведзена растлумачальная работа аб правілах пажарнай бяспекі, аб тым, што нельга пакідаць малых дзяцей без нагляду. Жыхарам вёсак былі раздадзены лістоўкі з асноўнымі правіламі пажарнай бяспекі.



Добавить комментарий