Міністэрства сувязі і інфарматызацыі рэспублікі беларусь інфармуе

Общество

З 1 лютага 2015 года, у адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай укаранення лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.12.2005 № 1406, будзе адключана аналагавае тэлевізійнае вяшчанне на тэрыторыі горада Валожына і Валожынскага раёна!

У адпаведнасці з планам будзе спынена вяшчанне праграм: Беларусь 1 (23 тэлевізійны канал), РТР-Беларусь (41 ТВК), ОНТ (25 ТВК), СТВ (52 ТВК).

Паважаныя жыхары Валожына і  раёна!

У рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы ўкаранення лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання ідзе актыўнае развіццё эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання стандарту DVB-T з  выкарыстаннем кадзіраванага (сцісканне) MPEG-4, накіраванага на паляпшэнне якасці паслуг па трансляцыі тэлевізійных праграм і забеспячэнне насельніцтва рэспублікі абавязковым агульнадаступным пакетам тэлевізійных праграм, якія складаюцца на сённяшні дзень з 8 тэлевізійных праграм: Беларусь 1, Беларусь 2, ОНТ, СТВ, НТВ-Беларусь, РТР-Беларусь, Мир, Беларусь 3 і адной гукавой праграмы – Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё.

У наш час на тэрыторыі Валожынскага раёна магчымы ўпэўнены эфірны прыём праграм лічбавага тэлебачання, якія трансліруюцца з радыётэлевізійнай перадаючай станцыі (РТПС) у  Валожыне (в. Ганчары).

Для прыёму сігналаў эфірнага лічбавага тэлевізійнага вяшчання неабходны:

тэлевізійны прыёмнік (тэлевізар) з падтрымкай стандарту DVB-T і фармату кадзіравання (сціскання) MPEG-4 ці лічбавая тэлевізійная  прыстаўка з аналагічнымі параметрамі, якая падключаецца да звычайнага тэлевізара; індывідуальная прыёмная тэлевізійная антэна дэцымятровага дыяпазону хваляў (470-862 МГц) з гарызантальнай палярызацыяй. Рэкамендуецца выкарыстоўваць прыёмныя антэны вытворчасці ААТ «Віцязь», ПЧУП «Вертэкс-Брэст», або антэны тыпу «Дэльта» расійскай вытворчасці.  Вышыня падвешвання антэны – не менш за 10 м.

Зарыентаваўшы прыёмную тэлевізійную антэну ў бок РТПС у  Валожыне, наладзіўшы лічбавы тэлевізар ці тэлевізійную прыстаўку на частату 58 ТВК – 768 МГц (г. Валожын), вы атрымаеце магчымасць прагляду тэлепраграм эфірнага лічбавага тэлебачання.

 

Інфармацыю аб развіцці эфірнага лічбавага тэлебачання і арганізацыі эфірнага прыёму тэлепраграм лічбавага фармату вы можаце атрымаць на інтэрнэт-сайце РУП «БРТПЦ» (www.brtpc.by) або ў бясплатнай даведачна-інфармацыйнай службе па кароткім нумары «172» са стацыянарнай тэлефоннай сеткі.



Добавить комментарий