Нашы дзеці

Молодежный курьер

Шосты год Наталля Уладзіміраўна ЧЭРНІК клапоціцца пра здароўе малышоў валожынскага дзіцячага садка № 6 “Вясёлы вулей”. Медсястра адказная за харчаванне дзяцей: сочыць за якасцю прадуктаў, складае меню для розных узроставых груп наведвальнікаў садка. Сярод абавязкаў – кантраляваць своечасовасць прышчэпак, аказваць першую медыцынскую дапамогу. У кампетэнцыі спецыяліста – фізіяпрацэдуры: масаж, інгаляцыі, кварц і іншыя.

    Працу ў дашкольнай установе Н. У. Чэрнік сумяшчае з выкладчыцкай дзейнасцю ў Валожынскім сельскагаспадарчым ліцэі. Тут Наталля Уладзіміраўна чытае навучэнцам лекцыі па медыцыне.   

    Н. У. Чэрнік – медсястра з 16-гадовым стажам – сваю прафесію не выбірала: прафесія выбрала яе. Калі расцеш у сям’і, дзе мама – медык, і старэйшая сястра пайшла медыцынскім шляхам – працуе фельчарам “хуткай дапамогі” на Смаргоншчыне, то міжволі і сам загарышся гуманным жаданнем служыць іншым. 

    Пасля заканчэння Маладзечанскага медыцынскага вучылішча Наталлю Уладзіміраўну размеркавалі ў Валожынскую бальніцу. Тут яна атрымала багатую медыцынскую практыку, працуючы ў рэанімацыйным, радзільным і стаматалагічным аддзяленнях.

    У Валожыне Н. У. Чэрнік не толькі дэбютавала ў прафесіі, набіралася медыцынскага вопыту. Тут яна знайшла і свой сямейны прычал: сустрэла каханне, гадуе 13-гадовага сына.

Тэкст і фота Алены ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий