Вясновы сезон

Общество

Заўзятыя агароднікі ўжо ва ўсю захоплены клопатамі хуткага вясновага сезона: запасаюцца насеннем, неабходным сельгасінвентаром, мінеральнымі падкормкамі. Задаволіць інтарэсы пакупнікоў стараюцца ў аддзеле “Гаспадарчыя тавары” Валожынскага ўнівермага.

Напрыклад, у студзені магазін атрымаў для продажу 0,5 тоны цыбулі-сеянкі галандскай селекцыі, 1,6 тоны комплексных угнаенняў і 14,1 тоны расліннага грунту. Насення ж завезена на суму 111 мільёнаў.

У секцыі “Усё для дачніка” агароднікі-аматары актыўна набываюць для пасеву на расаду насенне памідораў, ранняй белакачаннай капусты, салодкага перцу, суніцы рэмантантнай. Асартымент ураджайнага, адаптаванага да мясцовых умоў насення беларускіх і расійскіх пастаўшчыкоў шырокі і перыядычна папаўняецца.

Гаспадыні купляюць насенне кветак, дэкаратыўных кустоў, бо люты – самы лепшы час пасеяць на расаду астру, пеларгонію, гваздзік садовы і вербену гібрыдную, каб у чэрвені любавацца першымі кветкамі.

На фота: Прадаўцы Алена Мікалаеўна САЕВІЧ і Вольга Вячаславаўна АТСТАЎНОВА аналізуюць паказчыкі тавараабароту аддзела з вядучым эканамістам універмага Галінай Барысаўнай Жук. Зладжаная работа калектыву, улік запытаў пакупнікоў дазволілі гэтай гандлёвай кропцы райспажыўтаварыства забяспечыць за 2014 год паказчык у 16 мільярдаў 630 мільёнаў рублёў.

Тэкст і фота Алены ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий