Сталi лепшымi ў вобласцi…

Общество

Падраздзяленне супрацоўнікаў Валожынскага РАУС, якія нясуць службу па ахове затрыманых асоб і асоб, якія заключаны пад варту, па выніках работы за 2014 год стала лепшым у вобласці.

Начальнік Упраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама В. С. Сянько ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў начальніку ізалятара часовага ўтрымання, маёру міліцыі Дзмітрыю Казіміравічу ІВАНОЎСКАМУ (на фота – крайні справа ў першым радзе) спецыяльнае Пасведчанне з адзнакай аб перамозе.

На сённяшні дзень штат падраздзялення складаецца з дзевяці супрацоўнікаў. Усе маюць за плячамі шматгадовы вопыт службы ў праваахоўных органах і добра ведаюць сваю справу. Гэта і паспрыяла калектыву дабіцца высокіх паказчыкаў у рабоце.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий