Вадзiцелям – быць цвярозымi!

Закон и порядок

У мэтах папярэджання фактаў кіравання транспартам у стане алкагольнага ап’янення як адной з асноўных прычын дарожна-транспартных здарэнняў з цяжкімі наступствамі з 6 па 10 лютага на тэрыторыі раёна праводзілася прафілактычная акцыя “Цвярозы вадзіцель”.

За студзень на Валожыншчыне зарэгістраваны 3 ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў, а 3 атрымалі раненні. У мінулым месяцы таксама затрыманы 7 вадзіцеляў, якія кіравалі транспарнымі сродкамі ў стане алкагольнага ап’янення (з іх 5 – паўторна на працягу года).

Хочацца нагадаць, што за гэта правапарушэнне прадугледжана адміністрацыйная адказнасць, якая суправаджаецца штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем правоў на тры гады. Пры паўтарэнні такога ўчынку на працягу года наступае крымінальная адказнасць і канфіскацыя транспартнага сродку.

Паважаныя грамадзяне, калі вам вядомы факты пра кіраванне аўтамабілямі людзьмі пасля ўжывання алкаголю, паведаміце пра гэта па тэлефоне 102.

АДАІ РАУС



Добавить комментарий