Наведалi заказнiк «Налiбоцкi»

Молодежный курьер

Надоўга запомняць выхаванцы дашкольных устаноў Валожынскага раёна паездкі ў Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Налібоцкі», арганізаваныя аддзелам адукацыі спорту і турызму Валожынскага райвыканкама.

Вялікае сямейства зуброў з маленькім-зубранём уразіла дапытлівых малышоў і іх бацькоў. Убачанае дапоўніў цікавы аповяд пра жыццё гэтых жывёл галоўнага паляўніцтвазнаўца В. В. Шакуна, вядучага інжынера ДПУ «Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Налібоцкі».

Выхаванцы ўстаноў адукацыі «Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Расінка», «Яслі-сад № 2 «Вясёлка», «Яслі-сад № 6 «Вясёлы вулей» г. Валожына наведалі заказнік напрыканцы студзеня.

Традыцыю прадоўжылі выхаванцы ўстаноў адукацыі «Яслі-сад № 3 «Пралеска» г. Валожына, «Гародзькаўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», «Пяршайскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа», «Вішнеўскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, «Ракаўскі яслі-сад «Сонейка», «Выганіцкі дзіцячы сад «Буслянё», «Яслі-сад «Лесавічок» з г. п. Івянец Валожынскага раёна. Яны пабывалі на экскурсіі па родным краі ў лютым. Усяго заказнік наведалі 236 чалавек, з іх 212 дзяцей.

Педагогі ўпэўнены, што такая форма работы можа і павінна выкарыстоўвацца ў якасці дапаможнага сродку, які дазваляе падтрымліваць цікавасць дзяцей да жывой прыроды, пашыраць іх далягляд, дарыць добрыя эмоцыі, яркія ўражанні.

Валянціна ЗАЛЕСКАЯ,

галоўны спецыяліст аддзела адукацыі,

спорту і турызму райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *