Формула адвагi

Молодежный курьер

  У Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры «Зубраня» адбылася інфармацыйна-адукацыйная сустрэча падлеткаў з супрацоўнікамі Мінскай абласной міліцыі.

Не першы год у цэнтры праходзіць змена «Формула адвагі», удзельнікамі якой з’яўляюцца члены моладзёжных атрадаў правапарадку ГА «БРСМ» з усіх куткоў краіны.

Нядаўна на працягу трох тыдняў дзеці абменьваліся вопытам, удзельнічалі ў майстар-класах, якія праводзілі для іх праваахоўнікі.

Адной з найбольш яркіх падзей для падлеткаў стала сустрэча з супрацоўнікамі падраздзяленняў УУС Мінаблвыканкама.

Яны распавялі пра тыповыя правапарушэнні і злачынствы, якія ўчыняюцца падлеткамі, і нормы адміністрацыйнага і крымінальнага заканадаўства, што тычацца гэтай сферы, расказалі пра сітуацыю з распаўсюджваннем і барацьбой з наркатрафікам, пракаментавалі апошнія заканадаўчыя ініцыятывы па барацьбе з распаўсюджваннем спайсаў, іншых наркатычных рэчываў і інш.

Аляксандр Данільчанка



Добавить комментарий