Дзецi – за дарогi без аварый

Общество

На базе ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Валожына» прайшла Х раённая алімпіяда па правілах дарожнага руху.

Яна праводзіцца з мэтай прапаганды правіл дарожнага руху сярод навучэнцаў, для папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прывіцця дзецям навыкаў бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах і інш.

45 навучэнцаў пятых-сёмых класаў з 15 устаноў адукацыі раёна паказалі свае веды. Урачыста адкрыла мерапрыемства начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Н. А. Чарнышова. Поспехаў удзельнікам алімпіяды пажадалі старшы дзяржаўтаінспектар аддзялення ДАІ Валожынскага РАУС А. В. Жудрык, падпалкоўнік запасу, член раённай арганізацыі «Беларускі саюз афіцэраў» Ю. А. Лапцеў, першы сакратар раённай арганізацыі ГА “БРСМ” А. В. Грыбоўская.

Адны навучэнцы на працягу трох гадзін выконвалі алімпіядныя заданні, рашалі білеты. Другія ў гэты час маглі паглядзець відэаролікі па бяспецы дарожнага руху. Многія з задавальненнем адказвалі на пытанні тэматычнай віктарыны.

Пасля падвядзення вынікаў алімпіяды памятнымі прызамі, прадастаўленымі аддзяленнем ДАІ і раённай арганізацыяй ГА “БРСМ”, былі ўзнагароджаны 9 навучэнцаў, пераможцаў у асабістым першынстве, і тры каманды, якія паказалі лепшы агульны вынік.

Першае месца заняла каманда Дорскага НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа, другое – гімназія № 1, трэцяе – СШ № 1. Заахвочвальным прызам за лепшы ліст-зварот у творчым конкурсе «Дзеці Мінскай вобласці – за дарогі без аварый» узнагароджана каманда Ракаўскай сярэдняй школы.

Ад пярвічнай арганізацыі аддзела адукацыі, спорту і турызму раённай арганізацыі рэспубліканскага ГА «Белая Русь»падчас правядзення акцыі «Белая Русь» – за бяспеку дзяцей на дарозе» ўсім удзельнікам алімпіяды ўручаны святлоадбівальныя элементы з сімволікай арганізацыі.

Анжэла РАДЫНА



Добавить комментарий